Беларускiя жанчыны

Нібы вясна, што рушыць снег і лёд,
Нібы раса на травах на світанні,
І мудрасць продкаў, што ў нас жыве,
І  першае і шчырае каханне.
У добрых сэрцах— мужнасці агонь,
У яскравых душах — песня салаўіная.
Жанчына- дотык ласкавай рукі,
Дачка, сястра, і маці, і Айчына.

Беларускія жанчыны, светлыя натхненні,
Вы — надзея і апора, сіла пакаленняў.
Хай жа ззяюць вашы вочы, як на небе зоркі,
Хай жа доля будзе шчодрай, а шляхі — ня горкі.

У постаці — і гонар, і краса,
Што апявалі ў песнях і паданнях.
І васількоў блакІтная раса,
І ціхі шэпт у зоркавых маўчаннях.
Вы -працавіты, непахІсны род,
Што на плячах трымае дом і поле.
Вы — той нязломлены і велічны народ,
Які імкнецца да свабоднай долі.

Беларускія жанчыны, светлыя натхненні,
Вы — надзея і апора, сіла пакаленняў.
Хай жа ззяюць вашы вочы, як на небе зоркі,
Хай жа доля будзе шчодрай, а шляхі — ня горкі.

Вы — тканы з лёну белы ручнічок,
Што аздабляе родную святыню.
Вы — першы крок, што робіць немаўля,
малітва за любімага і сына.
Вы — смех дзіцячы, што гучыць наўкол,
Вы — ціхая калыска на світанку.
Вы — самы шчодры і багаты стол,
Вы — песня, што ляціць з-пад вышыванкі.

Беларускія жанчыны, светлыя натхненні,
Вы — надзея і апора, сіла пакаленняў.
Хай жа ззяюць вашы вочы, як на небе зоркі,
Хай жа доля будзе шчодрай, а шляхі — ня горкі.

Вы — як крынІца чыстая ў бары,
Што сіл дае і лечыць усе раны.
Вы — зорны шлях ад ранняе зары,
Вы — вернасць, што не ведае падману.
Вы — белы бусел на страсе бацькоўскай хаты,
Вы — наш найлепшы найвялікшы скарб багаты.
Вы — наша будучыня, слава, вера,
Вы — непаўторная, святая Беларусь-Айчына.

Беларускія жанчыны, светлыя натхненні,
Вы — надзея і апора, сіла пакаленняў.
Хай жа ззяюць вашы вочы, як на небе зоркі,
Хай жа доля будзе шчодрай, а шляхі — ня горкі.


Рецензии