Шпитальная хроника. Глава 4. Жизненные роли

Шпітальная хроніка.
Глава 4. Жыццёвыя ролі

Ціхі вечар за шыбы прылёг паволі,
Свае ў кожнага жарты і зямныя ролі.
Размова пра лёс - і надзея, і ноша:
Хто колькі сабраў да
апошняга  гроша.

Настаўнік старанна па кнігах  вучыў -
Заціх,  бо спрадвечную тайну адкрыў.
Трактарыст, у чый поціск уелася мазоль,
У мацюк закруціў усю жыццёвую соль.

Сярод хваробы сэнс інжынер шукаў,
Шыфр галоўны ўрэшце разгадаў.
Шафёр у кювеце знайшоў свой  прыпынак,
Рэйс найгалоўны - даўгі адпачынак.

Хірург-ваенны быў за мяжой,
Са смерцю гутарыў - з істотай чужой.
А будаўнік сцены стрункія
ўзводзіў,
Расколіны ўласныя зараз лагодзіў.

Дзелавік, злічыўшы прыбытак і страты,
Прыціх і чакае ў кутку, як зацяты.
Чыноўнік - пакорлівы служка папер,
Нядужым ён стаўся цяпер.

Мы ля акна, дзе ў глыбокім цені
З кватэр мігцяць прыветныя агні.
Праз шкла таўшчыню ледзь чутны побыт,
А нам выпаў хмурны, адчужаны візіт.

Нас зраўняла ляжанка і белая столя.
На кожнага - скруха і агульная доля.
Мы - рэкі, што ў тупік глухі зацяклі,
Дзе бераг адсечаны ад вялікай зямлі.

Мы чакаем адбою, як манны нябёс,
Каб спачын супакоіў і клопат аднёс.
Пытанне ўгору: хто выйдзе з кола?
Хто сола пачне, каму - мукі й гора?

Заціхла палата, гусцее блакіт,
У гомане вуліцы - сучасны  хіт.
Якім дзіўным ладам храпе сусед?
Падкажа не дзень, а маўклівы паркет.

Заснулі... вось кожнаму сніцца адно:
Бусел, рушнік, бацькі, сад і палатно.
Спявае жораў ля калодзежных хат,
Дзе ўсякай сустрэчы ты шчыра быў рад.

Ніва бязмежная, ў васільковай расе,
Ветрык паветра пушчанскае нясе.
Сонца ўсміхнулася, знік той чудны сон,
Пакінуўшы ў душах антонаўкі звон.


Мінск,
Жнівень 2025 г.
Алесь Гарбар

Працяг будзе...
Каб адчуць поўную атмасферу гэтай гісторыі, раю зазірнуць у пачатак:(Глава 1),(Глава 2),(Глава 3)


Рецензии