***

НЕ ЗАБЫВАЙЦЕ ГІСТОРЫІ ЎРОКІ

Крычу так, аж сціскаюць грудзі,
Са смуткам у мінулае гляджу.
Крычу, не забывайце людзі
Гісторыі крывавую мяжу.

Дзе тыя людзі - рэха адзываецца,
Дзе тыя людзі - забітыя ляжаць.
Крывёй іх сэрца абліваецца,
Душы да ворагаў нянавісцю гараць.

Не забывайце гісторыі ўрокі,
Няхай у памяці гарыць ярчэй,
Святы агонь, за тыя здзёкі,
За слёзы з матчыных вачэй.

А людзі тыя, што забітыя,
У памяці навекі, у душы!
Радзімай зусім не забытыя,
Яны ў сэрцах нашых назаўжды!

Не забывайце гісторыі ўрокі,
Памятайце, хто з мячом прыйшоў,
Пабіты быў за гвалт і здзёкі.
Сваю пагібель ад мяча знайшоў!

Шпунтаў Мікалай Дзмітрыевіч 01. 12. 2019


Рецензии