Вам не за гэта медаль уручылi...
Учора мне ўручылі
Медаль Францыска Скарыны...
М. Башлакоў
Вам не за гэта медаль уручылі.
Вам уручылі яго за адданасць.
Вас, як паэта, даўно прыручылі.
Цэняць не вершы, а Вашу рахманасць.
Цэняць удзячнасць: Вы вельмі крануты.
Толькі ў людзей узнікае пытанне:
Хто Вас чытае? Па кроплі цыкуты
Вы выпіваеце кожнае ранне...
І пераносіце з кнігі у кнігу
Вершы, якія даўно напісалі...
Добра, медаль што далі, а не фігу,
Нават калі яны Вас не чыталі.
02. 04. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126040201926