Колькi ранкау
Шапатлівых, зямных вечароў?
Дзе ў сцюжу душа летуценная
Атрымае блажэнны спакой.
Любавацца змагу незабыўнаю
Прыгажосцю вясновых карцін,
Непараўнальнаю, бясконцаю, чыстаю —
Зелянеючых у квецені раўнін.
Наталіцца вадою крынічнаю,
Што ў яры пад шум ручая,
І здзіўляцца палянай сунічнаю,
У хараство патануўшага дня.
Колькі сцежак сустрэну нязведаных,
Палявых, маляўнічых дарог,
Захапляльных, цікавых, незвычайных,
Без клопатаў і сардэчных трывог.
Гэта ўсё — маё роднае, блізкае,
Што запальвае ў сэрцы агонь.
Вандраванне — як сон незабыўнае,
Зямле роднай мой — шчыры паклон.
31.03.2026г.
Свидетельство о публикации №126033107915