Прырода святкуе вясну...
Вясновага шчодрага сонца хапае
Усім, хто з зімы пасля доугага сну
Да света сваю галаву паднімае.
Такая пяшчота і смага жыцця!
Праменні яго - нібы света лавіна!
Да сонца імкнецца усё з небыцця!
Зямля прачынаецца! Нібы з успамінау...
Цудоуны ён майстар - цясляр-будаунік -
Гняздо збудавау для любімай сямейкі.
Такі архітэктар да працы прывык, -
У буслянцы клякоча пад гукі жалейкі.
Тут жвавы, гарэзлівы вужык паузе,
Вось яшчарка прыткая, маладая.
А гэты клубок - ён на сонцы жыве,
Праменьчыкі сонца, як ванну, прымае.
У ціхай затоцы схавала гняздо
Тут пара лебедзяу белакрылых.
Іх цешаць вада і святло, і цяпло,
І дзень веснавы - цёплы, ціхі і мілы.
І важка нясе сябе жаба з зямлі -
Нібыта варан - так павольна і плауна.
Краты для паветра адкрылі хады,.
І бавіць свой час тут лімонніца слауна!
А вось зухаватыя хлопцы з хлява
Гарэм свой на сонейка вывелі шпарка.
Ні гвалту, ні шуму сярод іх няма -
Ёсць певень галоуны, не трэба ім сварка.
А рыжанькі коцік - чароуны акрас!
Нібыта той коцік - цвіце вербалозны.
Назаутра, вядома, дзень будзе, якраз, -
Вербнай нядзелькай завецца узнёсла!
Дыван рассцяліла пад ногі мае
Прырода так шчыра, яскрава, багата!
Гусінай цыбулькай ён жоута цвіце
І першым падснежнікам сіняватым.
Чарот захапіу усю прастору вады.
Глядзіш удалячынь - колькі зроку хапае, -
Усюды красы прашлагодняй сляды.
І ветрык бясшумна чарот той хістае.
Ужываюцца зубры тут і мурашы.
Утульна жывёльнаму свету і зёлкам.
Звяртаецца сэрца да Бога у цішы -
Быць мірнаму небу у яскравых вясёлках!
У бэза пупышкі нібы з кулачок,
Вось-вось дый адчыніць чароуныя дзверцы
Цікауны зялёненькі сундучок
Падорыць науколлю і водар, і квецень!
Прырода, вядома, цудоуны мастак!
Шэдэуры яе веснавыя усюды!
Чарот, сонца свет - у вадзе тут расклад
Тых форм геаметрыі з часу Эукліда.
Нібы чапля, важна ідзе па вадзе
Такі дауганогі чарот высокі.
І следу за ім няма анідзе -
У сваты ідзе чарот да асокі...
Чароуны букет мне прыслала вясна:
Цудоуныя фарбы жывой акварэлі.
Ажно да аблокау прастора відна!
Туды дасягнулі фантазій арэл!
У возеры крону палошча вярба.
Аблокі ныраюць з блакітных нябёсау;.
Мая Беларусь!
Як люблю цябе я!
Ты - найдзіунейшае дзіва з дзівосау!
28.03.2026 г.
Свидетельство о публикации №126033102560