Кудлаты дым
Пануе часта на зямлі.
Грывасты дым – ён пад аблокі,
Хавае лес ды луг, палі.
Дым кучаравы, дужы, моцны…
Мінуй, бяда, ваенны дым.
Не дай, Гасподзь, набрацца моцы,
Куды падзецца маладым?!
Мяне трывога ахінае:
Напэўна, што дабро гарыць.
Відовішча не захапляе,
Аховы б паласу прарыць.
Пажар вялізны прад вачамі,
Я помню, як гарэў наш хлеў.
Карова сноўдалась начамі,
Парсюк ад жара захварэў.
Кудлаты дым як з барадою…
Нядобры красавіцкі дым…
Не сустракацца век з бядою –
Я зычу хлопцам маладым…
Свидетельство о публикации №126033002219