Экзекуция счастья

Экзекуцыя шчасця

(Іранічны рэпартаж з самага гарачага палка)

Бярозкі разбегліся ў парні,
Дубок і ліпа - ў тугі снапок.
Палын адурманіў ў кутку маўкліва,
Гнаў малекулы ў сківіцу й бок.

Ляжы,  дружа, ляніва адпачывай,
Сілы па кроплі сабе набірай.
Рыхтуйся да слаўнага цэраманіялу,
Тады і кайфу паймаеш - да адвалу!

Прагрэлася нутро - і свята  пайшло!
- Гэй, паддай, браток! -
бо ў целе маладосць прыціхла.
Запелі камяні ў гурце на злосць,
Пар лез пад вейкі, аж мову адняло.

А дзядзька ў дзве рукі, як заўжды,
Бярозкай прытаптаў па грудзях.
Ўзмах злева, справа - па вушах засвяціў,
Па шыі жорстка прайшоўся "ў лапцях".
Артэрыі сонныя ледзь прыглушыў,
Каб дух ад асалоды зусім не адплыў.

Да лысіны ліст дубовы прыпаў -
Няўжо кучаравым, як марыў, я стаў?
Ды не! Прыток цяпла адцверазіў,
Пахмелле зняў, мой "фасад" абразіў!

На ногі хвалю густую нагнаў,
Пяткі прыпаркамі паскрэбаваў.
Пальцы сагнуліся ў крутыя  рогі,
Ладыжкі - як бубны ад звонкай трывогі!

Ікры паміж сабой
пераглянуліся:
"Ну, вось і да нас чарга даплыла!"
Парыльшчык умелы, ён жару дасць,
Галоўнае - толькі не завішчаць.
Мальбу не прасіць - бо сораму будзе
Ў той грамадзе, што ў лазні гудзе.

Зусім ужо, мусіць, ты звар'яцеў -
Мо лішняга нешта перад тым з'еў?
Але трымайся, не вельмі бядуй,
Кайф  не заменіць ніякі "ратуй"!

Ягадзіцы - як булкі ў печы,
Ва ўсмешцы ружовай - плечы.
Эфірным алеем па скуры прайшліся -
Пахі па лазні, як дух, разліліся.

Рэбры - як мяхі ў кузні раздуліся:
"Ай да каваль! -  Маладзец" - усміхнуліся.
Распарыўся госць, канчаткова абмяк,
Паплыў удалячынь, як у моры марак.

Вушы  ад гарачыні паабвісалі,
Як у асла, чуць зямлі не  дасталі!
Дакладна ашалеў! Ці зелля выпіў што?
Думкі блукалі, дзе не чуў ніхто.

На астатак ядловец іголкамі загуляў,
Быццам тысячу стрэл у скуру паслаў!
"Сячы шпарка, браце! Давай яшчэ хутчэй!
Каб час асалоды, не знік з пад вачэй"

Вось фінал "мукам"  хрышчэння,
Чалавек атрымаў поўнае задавальненне.
У ваду студзёную рыбкай з разлёту -
Нібы у кісель... І далоў усе турботы!


А як ваша цела спявае пасля пара?
Ці ведаеце вы лепшы лек ад нуды,
чым бярозавы дух і цэбар вады?

Мінск,
28 сакавіка 2026 года

Аляксандр Гарбар 


Рецензии
Александр, Вы из Беларуси?, прям родное слышится,близкое, по-душе !
Ну, какая ж в бане экзекуция,
Эх, парка поддали бы уже,
Веником берёзовым,дубовым можно,
Да на пирсе в речку, в "неглиже",
А потом ..."чаёк", с огурчиком,
Ну, не будем жёнам все секреты открывать,
Эх, люблю я баню, тОлка много в ней,
Очищает всё, паркУ так хочется поддать...шучу!
Очень понравилось, и Вы заходите к "Лунному коту", в гости, буду рад!
С уважением и улыбкой,

Луный Кот   03.04.2026 23:53     Заявить о нарушении
Спасибо, родился в Мозыре,живу в Минске. Спасибо.

Александр Гарбар 2   04.04.2026 01:19   Заявить о нарушении