Цяжар на сэрцы
Каторы год вайна ідзе.
Яна, як злосная свякруха,
Пралаз знаходзіць дзе-нідзе.
Не думаць?! Гэта ж немагчыма,
Бо гінуць людзі кожны дзень.
Салдаты не страляюць міма,
За кожным доўгі, страшны цень.
Вайна-бяда, яна бязмерна,
Нішто не радуе людзей.
Руіны бачу – характэрна,
Нібыта ў п’есе – справа дзей.
Не бачыць?! Кадры відавочны…
На сэрцы – боль, страх ды туга…
У грамадзян ўсіх твары змрочны,
Баляць: то рукі, то нага…
Дзе прытуліцца? Невядома,
Адны руіны навакол.
Няма кутка той хаты, дома,
Дзе сэрца назаўжды прыкол.
Цяжар на сэрцы, цісне скруха.
Акоп – прытулак малайца.
Вайны суровай завіруха…
На жаль, не бачу ёй канца.
Свидетельство о публикации №126032902110