Верша глыбiня

Верша глыбіня мяне трывожыць,
Пільна ўглядаешся ў радок.
Прыгажосць імгнення заварожыць,
Слоў прыгожых бачыцца паток.

Верша глыбіня – вядома ж, якасць.
Вышыня чароўных яркіх слоў.
Упрыгожыць верш дакладны запіс,
Ён цяпер асноваю асноў.

Верша глыбіня мяне чаруе,
Часам, як бяздонная яна.
Прыгажосць ды чуйнасць ахвяруе,
Узнікае вабная сцяна.

Верша глыбіня, ты невыказна,
Вобразы, як таямнічы след.
Глыбіня часамі непралазна,
Уражае слова цэлы свет.

Верша глыбіня – мая атрута,
Несуцешны боль шчамлівы мой…
Завярнеш прыгожа, пэўна, крута,
Зачаруешся радка канвой.
      


Рецензии