Ствалы магутныя
Нібыта з медзі вы адліты.
Сяброўкі шчырыя вясны,
Як чалавек, што паспаліты.
Ствалы жывучыя растуць,
Стагоддзямі не паміраюць.
Красу, як дыямент, нясуць,
Ігліцу шчодра рассыпаюць.
Не дрэва, пэўна, ідэал,
Пяшчота да сасны не гасне.
Сасновы бор, як арэал,
Пануе ствол там, як уласнік.
Асілак, волат – дужы ствол,
Не наглядзецца на прыроду.
Мядзяны, гладкі, гожы «вол»,
Яму спяваю песню-оду.
Пра водар я не гавару,
Нідзе такога не адчуеш.
Прызнаннем шчырым адару,
Заходзіш ў бор – адразу чуеш…
Свидетельство о публикации №126032802137