Столькi

Столькі шчасьця з перамогі!
Столькі розных рэч няма…
На вачах,
 вушах самотных.
Макаронаў дахрэна.

 Ні гародніны, ні мяса.
Садавіны ўжо няма!
Боты збітыя і лЯсы.
Ад лясОў хіба дрыгва.

Столькі шчасьця з перамогі!!!
Больш нічога не хачу.
Капялюш і той нягодны.
Падкідаю....
 і лаўлю…

Бо апошні капялюш мой.
Здаў астатнія ў заклад.
І пазычыў, пад нялюдскі,
звыш адсоткавы ламбард.

Невядома што рабіць мне.
Столькі шчасьця!
Столькі год
недарэмна кінуў  лісьцем
у ахвяру……
Перамог!!!

І цяпер мне застаецца
пахаваць сябе ў труну.
Дарагія,
 надта,
верце,-
больш нічога не хачу.

27.03.2026г


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →