***
Кахання прагнае піццё –
То асалода, то атрута,
То шчасцем хмеліць, то пакутай
Кахання прагнае піццё.
То сцеле ружамі жыццё,
А то ў абдымках цэпкіх спрута…
Кахання прагнае піццё –
То асалода, то атрута.
Трыялет
Свидетельство о публикации №126032706864