Мыслi твораць цуд

Паветра не бачым, не чуем, як ные,
Яго нашы мыслі то крыўдзяць, то лашчаць.
Здыецца  маўклівым, як хаты пустыя...
Памылка: усё мае слых, мае памяць.

Вучыцца бы нам чуць гаворку паветра,
Напэўна, падман быў бы рэдкасць у свеце.
Не важна яму, што з усмешкаю ветлай
Даюць абяцанні — а тое, што ў сэрцы.

Паганыя думкі сціскаюць прасторы,
Плітою магільнаю давяць на плечы.
Надвор`е мяняе свой твар, мы з дакорам
На промні: паспелі так хуценька збегчы.

Бунтуем сваім негатывам прыроду,
Ад бруду трасецца, як лісце асіны,
Стагоддзе нас просіць вярнуць сэрцам згоду,
Пачне вяху новую з жорсткай вакцыны.

Чатыры стыхіі абурацца гневам,
Шукаючы ў свеце баланс, раўнавагу.
З надзеяй нас будзяць, што мы зразумеем...
Дай Бог, каб душой, а не толькі ад страху.

Духоўныя думкі — празрыстыя далі,
Крылаты эфір паднімае ў нябёсы.
Віюцца яны, як шаўковыя шалі,
Даруюць надзею на светлыя лёсы.

Ды толькі праходзяць цяжкія хвіліны,
Мяняюцца думкі, віюць нашы долі.
Зноў цёмныя мыслі плятуць  павуціну
Ў паветры, будуюць гняздо для юдолі.

Вучуся я быць гаспадыняю мысляў,
Выхоўваць, як дзетак, настойваць на зёлках.
Каб лёгкім прастор быў, хоць хмарка навісла,
Вітала нас неба усмешкай з вясёлкай.


Рецензии