Чаму?

Чаму здзіўляцца? Птушкай-цацкай
Здаецца часам мова мне.
Я захапляюся знянацку,
Гучаннем мілым не міне.

Працую над радком заўзята,
У слоўнік зрэдку зазірну.
З зачараваннем ды зацята
Разварушу душы струну.

Чаму здзіўляцца? Гэта – гены,
Іх родны бацька дараваў.
Спагада вечная нязменна,
Напэўна, лёс зачараваў.

Шукаю з асалодай слова,
Каб думку выказаць маю.
Ёсць веды – важная аснова,
Я знаўцу добры гімн пяю.

Чаму дзіўляцца? Для Радзімы
Працую кожны Божы дзень.
Святыя вёсны, лета, зімы
Ды восень не нагоняць цень.

Пара любая – не абуза,
Калі напішацца радок.
Збягуцца літары – не юзам,
Як шчасця пэўнага глыток.


Рецензии