Люты

Напаткаў адлігу люты :
- Запрасіць цябе хачу я.
Да маей хадзі каюты  .
Шмат чаго ў свой бок   пачуеш.

Шлях няхай  шчаслівым будзе :
сакавіты , светлы ,спелы.
Звар’яцеў зімою
Студзень,
так кусаў,як ашалелы.

Рэчцы лёд паклаў .
Сваволіў.
Калдаваў над кожным
дахам.
Нарабіў сюрпрызаў
у полі.
Фанабэрыўся і ахаў.

Гаспадарнічаў   
без меры,
з завірухай ладзіў
дужа.
Ён залазіў пад
каўнерык -
ад сустрэчы шчокі 
ружай.

З твара змый нарэшце
пудру,
з  выбрыкаў зімовых
употай .
Скінь бялюсенькую
коўдру ,
дыхаць дай зямлі
з пяшчотай.

Пачуцці застылі
ў склепе .
Занядужала іх сіла.
І адліга
як найлепей
холад шчырасцю
гаіла.


Рецензии