I думкi, i радкi...
Ні думак, ні радкоў...
Міхась Башлакоў
І думкі, і радкі,
І нават сонца ззяе
І грэе сон бяроз
За хатаю маёй.
І музыка вакол
Гучыць да небакраю,
А з музыкай радкі,
Як раніца з зарой.
А з музыкай радкі,
Нібы сяброўства з музай,
Мелодыяй вясны
Ўзлятаюць да нябёс.
І рады я вясне
І вернаму саюзу
І думак, і радкоў,
І хараства бяроз.
Няхай звіняць радкі
І нараджаюць песні
І летам, і зімой,
І ў дзень гаючы весні!
26. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126032603378