О кукушке

на белорусском языке

па матывам беларускай народнай легенды

Пра зязюлю

Жылі былі сястра і брат,
Брат дужа бедны быў,
Сястра – багацця мела шмат –
Не кожны б палічыў…

Ды дужа сквапная была,
Вяла багаццю лік,
Зімою б снегу не дала: 
Усюды быў тайнік!

Аднойчы брат прыйшоў прасіць:
“Сястрыца, выручай,
Без хлеба цяжка вельмі жыць,
Мне хоць скарынку дай!”

Сястра нібыта пачала
Ад клеці ключ шукаць,
Ды за гадзіну не знайшла,
Стаміўся брат чакаць.

Ён пад акном стаяў, стаяў,
Не вытрымаў браток,
Дамоў пайшоў: дарма чакаў,
Ледзь ногі павалок…

Ды паваліўся на шляху,
Ад голаду памёр.
З сумлення ўжо не змыць граху.
Бяда – з такіх сясцёр!

Тут зразумела і сястра:
Учынак дрэнны быў,
Калі б скарынку падала,
Дык можа б брат і жыў?

І клікаць брата пачала,
Нібыта ён жывы,
Вось паглядзі, я ключ знайшла,
“Згубіўся” з галавы!

Якуба-брата пачала
Зноў да сябе гукаць.
А дапамогі ж не дала!
Як Небу не злаваць?

Сястра – зязюляю – ляціць
І кліча брата зноў,
Вясною кліч яе гучыць
Часцей сярод лясоў:


“Якуб, Якуб, вярніся,
Якуб, ключы знайшліся!
Якуб, Якуб, вярніся,
Якуб, ключы знайшліся!”

Гучыць:  “Ку-ку!” “Ку-ку!” “Ку-ку!”


Рецензии