Сонца з-за бору устае над пасёлкам...

***
Сонца з-за бору ўстае над пасёлкам,
Іней на дахах ляжыць палатном.
Кусцік каліны - у шэрані колкай -
Дзень сустракае пад сінім акном.

Ціўкаюць, цвыркаюць пташкі малыя,
Брэша сабака, бы той графаман.
Стынуць на ўзгорку бярозкі крывыя,
Лезе да сонейка першы цюльпан.

Людзі заводзяць свае мерседэсы,
Едуць у горад за доўгім рублём.
Гной выкідае суседка-прынцэса.
Раніца плаўна плыве караблём...

25. 03. 2026 г.


Рецензии