Сакавiцкi дзень у нябыт сплывае...
Сакавіцкі дзень у нябыт сплывае.
Правярае штосьці ў парніку сусед.
Свет здурэў зусім: у людзей страляе.
Абірае бульбу на абед паэт.
Свет здурэў зусім: па людзях малоціць.
Яму трэба нафта, яму трэба газ...
Час араць і сеяць пакрысе прыходзіць.
Закіпае бульба, і абедаць час.
Зазірнуў у зборнік, лаўрэат там піша,
Як у цішы з сябрам яны п'юць віно...
Сакавіцкі дзень. І святая ціша.
І глядзіць ігруша – у маё акно.
"Свет здурэў зусім!" – мне сусед мой кажа.
"Ў парніку радыска не ўзышла яшчэ..."
А вакол вясны ці жыцця пейзажы
Сакавіцкі вецер залатыя тчэ.
24. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126032408610