Слава жанчыне
Як падабае духоўнай маралі,
Любіць знаходзіць у роснай траве
Яханты Бога і робіць каралі.
Новаму часу яе не скарыць -
Кемліва справіць належнае ў працы
І заспявае ў часы вечарын
Гімн пачуццю, што не дзесьці ў палацы,
А нарадзілася тут, на зямлі,
Рукі жанчыны яго спавівалі,
Абаранялі ўвесь час, бераглі.
Дар'і, Марусі, Алёны і Валі
Жылі з каханнем, з любоўю заўжды
Ад Нараджэння Хрыста і да часу
Новага нашага. І гарады,
Колькі там ёсць, і жанчыны з калгасу
Іншае долі шукалі не ўсе:
Марылі жонкамі стаці і маці,
А прыгажосць іх не ў доўгай касе,
Таленце нейкім, не ў вымытай хаце -
У аддаванні ў ахвяру сябе,
Людзям, што побач, амаль без астачы.
Іх прыгажосць бачым мы і ў журбе,
Бачым і ў працы, і ў радасці бачым.
Адначасова выхоўваць дзяцей
Без перапынку ў зазначанай справе
У той любові - зусім не прасцей -
Ладзіць сям'і, не зайздросцячы славе
Іншых жанчын, што ўзрасцілі ў душы
Мары аб лёсе вышэйшым, прыгожым:
Абараняць у таемнай цішы
Наша жыццё, каб яно стала Божым,
Ахвяравалі сваю маладосць,
Шчыра маліцца каб нашаму Творцы,
Каб панавала наўкол прыгажосць
І ў пакаянне прыйшлі багаборцы.
Брама адчынена, каб да Хрыста
Евіны дочкі прыходзілі ў шчасці
Лёс беларусак, адсоткаў да ста,
А ад яго не адняць і не ўкрасці,
Радасць прыносіць у свет і любоў,
Увасабляць і спакой, і лагоду.
Слава жанчыне ў планідзе любой!
І дабрабыту жаночаму роду!
Свидетельство о публикации №126032406029