Кепскi настрой

Авечка бегла праз лужок,
а вецер дзьмуў пад кажушок.

Драбнюткі дожджык раззлаваў,
настрой авечцы сапсаваў.

Вярталася аўца ў хлявок,
каб абсушыць свой кажушок.

Пад ногі трапіў брудны збан...
Аскепкі атрымаў баран.

Схаваўся ад аўцы ў куток,
павесіў на хлявок замок.



   23.03.2026


Рецензии
Настрой бывае кепскім, таму і баран -- не выключэнне)))

Лариса Демиденко 3   30.03.2026 20:11     Заявить о нарушении