Думкi на трасянцы

Тут не бывае лёгкім лёс людзей -
Руплівыя заўжды жывуць для Бога.
Адметных у жыцці іх шмат падзей,
Спрыяюць шчасцю што - зусім нямнога.
Я з імі разам, побач, на зямлі -
Нябёсам жа свае складаю вершы,
Каб крокаў колькі злыдні адышлі
Ад тых, хто ў працы год ужо не першы.

Трыццаты год чужыя між радні -
Радзіма і для іх, магчыма, маці,
А мы жывем над прорвай у хлусні,
Спяваем песні аб бацькоўскай хаце,
Якую мы вавек  не прададзім -
На самай справе цалкам гінуць вёскі,
Калі з'язджаюць пасынкі з Радзім,
А мы ў кантэксце Божым правім зноскі.

Трывожна час ад часу на душы,
Рук не хапае, каб палепшыць справы.
Адзіны Бог, Ты нам дапамажы,
Скасуй грахі тым, хто як збан дзіравы,
Які ўтрымаць не можа дабрыні,
Напоўні сэрцы нам Тваёю ласкай,
Каб не хмурнелі з часам нашы дні,
А ноччу сон зрабіўся добрай казкай.

Таленавітых шмат людзей і тут,
Размах у думках маюць што станоўчы,
Аднак жа, гістарычны наш статут
Сягоння, як білет злашчасны воўчы.
Яднацца з кім і будаваць нам што -
Нам не дазволяць выбраць самастойна,
Каб мы чужых лічылі за братоў,
А на Зямлі заўжды грымелі войны.

Таму мы з верай зноў будуем храм,
Ратуем душы літасцю з малітвай -
Анёлы дапамогуць ваярам
Сабрацца з духам перад важнай бітвай.
Яшчэ пабачым, хто тут брат каго,
Не кожны з намі, хто назваўся братам,
Калі ён нам адвешваў батагоў,
Адстойваў свет падступных і вар'ятаў.

Трасуцца хай забойцы ў жаху ўсе!
Разбойнікам не месца між лагодных -
Адсюль заўчасна ў пекла пакрысе
Сыдуць яны, а там катлоў свабодных,
Як не круці, хапае для такіх,
Начальнікаў, " абраннікаў народных" -
Кіпяць яны ад спісу скарг людскіх,
Ад тых пакут, амаль неверагодных.

Там не бывае лёгкім лёс душы,
Раз не чуваць нідзе аб ёй малітвы -
Адчай і крык, бо кожны награшыў,
Свядома сам хадзіў па лязе брытвы,
Як той падступны, спакушаў Хрыста,
Надзею меў на князя і багацце,
Каб жыць у шчасці ды гадоў да ста,
А вось для Бога ўсю каштоўнасць страціў.


Рецензии
Саша, как-то частично сегодня совпали мы с тобой думками.
Спасибо!
Ты стал сильно писать, да ещё и форму акро держишь.Молодец! Классно!

Татьяна Василевская 2   23.03.2026 16:02     Заявить о нарушении