Багацце
Маю столькі багацця ў жыцці.
Ёсть сяброўка, сям'я і хлапчына,
Пра што можа гаворка ісці ?
Кажуць:"Грошы патрэбныя" - людзі…
Ды і кепска без іх сапраўды .
А ці доўга багацце прабудзе,
Калі бродзіць туды, то сюды ...
Мы ўсе людзі - жывая істота,
Кожны мае багацце сваё.
Поўніць сэрца, каханне, даброта.
Вось - сапраўднае наша жыццё.
Хоць зусім маладая дзяўчына,
Маю столькі багацця ў жыцці.
Пройдзе хутка ўсё, як хвіліна.
Колькі нам давядзецца прайсці ?
Свидетельство о публикации №126032303527