Мой куточак
Закахана я ў поле тваё і у гай.
Сонца светлыя промні свае, нібы рукі
Для абдымкаў раскінула ў шыры пад гукі
Спеваў птушак прыгожых з карцін - акварэляў
Беларускіх пейзажаў, што сэрцайка грэюць.
Мне б ісці па сцяжынцы
Да роднае хаты
Касагорам, сланечнікам жоўтым аб'ятым,
І глядзецца ў блакіт паднябесся і высі,
Дзе аблокі пухнатыя, хмары павіслі.
Да калодзежа - "жорава"
з доўгаю жэрдзю
Па высокаму мору травы ледзьве-ледзьве
Пратаптать шлях, са смагай пякучай, пракласці
І папіць самай смачнай вады - гэта шчасце.
Паглядзець цераз прасла
На вогненны Штрыфель
Назаус;ды застацца ў той в;сачцы ціхай,
Дзе ў гняздзе на бярозе з сямейкаю бусел
Дзе каханне жыве да ма;й Беларусі
Родная старонка Беларуская,
Да цябе мая душа імкнецца,
Льне дарогай доўгай, мілай, вузкаю,
Ад кахання замірае сэрца...
Свидетельство о публикации №126032209152