Беларускай жанчыне

Яна з азёрных сініх стужак,
З палескіх казачных лясоў,
З напеваў самых дзіўных птушак,
З дзіцячых звонкіх галасоў.

У яе далонях ззяе сонца,
Плывуць бяскрайнія палі,
І песня чуецца бясконца
Радзімай матухны-зямлі.

У косах лёгкія аблокі,
Характар - подых навальніц.
Ёсць пара крылаў сінявокіх,
Чароўнасць срэбраных крыніц.

Яна - акраса Беларусі.
Прабачце, моцныя мужчыны,
Я сіле духу пакланюся
Звычайнай слабае жанчыны.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →