А я жыву тут, дзе мяне няма...
Не змог я жыць
Там,
Дзе мяне няма...
Уладзімір Някляеў
А я жыву тут, дзе мяне няма,
Дзе і на волі – гэткая ж турма,
Дзе верх бярэ чужое над сваім,
Дзе ўсё сваё марнее пад чужым.
Я ведаю, што я іначай мог...
Але з усіх, што слаліся, дарог
Я голас чуў: "Застанься! Не пакінь
Сваю зямлю, і боль яе, і стынь..."
Я тут жыву,
Бо там, дзе мог бы жыць,
Няма таго, чым трэба даражыць...
21. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126032108277