Уратуй мяне ад ган целя
Ер 11, 18–20
Чытанні Слова Божага 21 сакавіка 2026
Учынкі любові,
Спазнанне святла.
Цудоўнасць слова.
Як агонь святога цяпла
Я ягня Тваё, я прыручана.
Яны ў ахвяры суда зарэжуць мяне.
Я малюся самотна ды гучна.
Патанае любоў ў дрыгве.
Знішчым дрэва ў поўнай сіле,
Вырвем яго з зямлі.
Жывыя, не згадвайце больш міласць.
Плача неба ў самотнай раллі.
Ты, Пане магуццяў,
Судзі справядлівых.
Даследуй нутро. Сугучча.
Ты самота й цярплівасць.
Нутро і сэрца, помста ў крыві.
Давяраю справу Табе.
Ува мне агонь. Мяне прымі.
Усе давяраюць слову, якое не заб’е.
*
Пс 7, 2–3. 9bc–10. 11–12 (Р.: 2а)
Спадзяванне маё на Цябе.
Уратуй мяне ад ганіцеляў.
Вызвалі думкі мае
Ад парадаў загубіцеляў.
Хай не схопяць душу,
Хай не разарвецца яна.
Я любіць Цябе спяшу.
Я у самоце ўміраю адна.
Судзі мяне па справядлівасці Тваёй.
Што ёсць душы нявіннасць?
Гэта самоты тужлівы боль.
Зласлівасць грэшнікаў і Твая цярплівасць.
Умацуй праведнага, даследуй нутро.
Сэрца любові адкрый.
Мой шчыт – гэта Бог,
Сэрца праведнае ува мне ствары.
Я ізноў ля Мадонны ног.
Справядлівасць любові,Ахвяра жыцця.
Белы абсяг ружанцовай малітвы
Пане магутны, я толькі дзіця.
Белым намётам сэрца спавіта.
Хвала Табе. Хвала,
Шчаслівы плод цярплівасці.
Любоў ўва мне жыла.
Агнём жывой цнатлівасці.
*
Развага над Евангеллем Ян 7, 40–53
Натоўп людзей і Слова аб прароку…
Мессія, выбач ім свій шлях.
Я прагну існасці вытоку.
Я прагну жыць. Я Твой манах.
Схапіць Цябе. Мястэчка Бетлеема.
Ніхто не усклаў рукі на твар.
Душа шукае не дылему.
Яна шукае дзен абшар.
Першасвятары і фарысеі.
Чаму не прывялі Яго?
Ды Слова Пана – неба зерне.
Я прагну існасці а не пустых багоў.
Народ прыкляты, зман і гразь.
Нікадэме, прыйдзі да Пана.
Дазволь з граху душы паўстаць.
Давер есць існасць без падману.
Закон. Ахвяра і агонь.
Што ёсць асуд любві і цнотаў.
Прашу душу маю затронь.
Я апранаю неба воцат
На вусны поўныя агню.
На вусны поўныя адплаты.
Я Пана ў небе абдыму.
Я прагну быць цнатлівым братам.
О Галілея – свет жыцця.
О Галілея – свет прарока.
Я прагну неба Адкрыцця.
Самота ў прыязнасці року.
Падрэ Піо. Ксёндз Арый Малыска Тамашэвіч Анна Тэрэзія (Таня)
Свидетельство о публикации №126032105831