Друзьям

Виталий Орловский
(перевод на белорусский)

Сябрам

Да сяброў прыйшоў я ў госці,
А яны ўсе маўчаць.
І ніхто не кажа тостаў,
Як закончыць, як пачаць?


Я гляджу на пабрацімаў,
Іх аблічча- камяні.
Быццам маскі , як у грыме.
Сведкі грозныя вайны.

Мы прайшлі снягі ды спеку
Бруд акопаў пад дажджом.
Град, нулеўку,  небяспеку,
Спалі пад адным плашчом.

Мы ўцякалі з таго свету,
Білі ворагаў чымдуж.
А цяпер вас болей нету.
Я прыйшоў да вашых душ.

Толькі помнікі з граніту.
Слёзы горкія ўдавы.
Мы са смерцю сталі квіты.
Вы са мною назаўжды.

А ад вас ліш толькі косці.
Кветкі штучныя блішчаць.
Да сяброў прыйшоў я ў госці.
А яны ўсе маўчаць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →