Я роднай мовай...
Яна гучыць, як пералівы…
Чытаю дзеля куражу?
Не, шлях да мовы справядлівы.
Чаму на мове я пішу?
Не раз, не два пытанне ўстала.
Я родную зямлю прашу,
Каб пра мяне не забывала.
Я роднай мовай даражу,
Шапоча лес, спяваюць птушкі…
То коніка я запражу,
То крыжадзюбы ля кармушкі…
Ох, крутабокі конік той,
Мой лепшы сябра без падману.
Стаіць трыснёг сцяной крутой,
Здаецца – ён падмураваны.
Я роднай мовай даражу –
Рознагалоссе на Палессі.
Ох, не знікай, цябе прашу,
Няхай ліхтарык мовы свеціць.
Выток ад родзічаў яе,
Ад мовы я святло пабачу…
Мяне пяшчота не міне,
Не можна жыць ніяк іначай…
Свидетельство о публикации №126032006222
Рознагалоссе на Палессі...
Мяне пяшчота не міне...
Игорь Лебедевъ 20.03.2026 21:43 Заявить о нарушении