Дурныя думкi на шпацыры
што камусьці прыпякло.
Столь змарнела. На падлозе,
быццам, плямістае шкло.
Ногі цягнуць да чыгункі.
Прыкра тае брудны снег.
Цёткі-плёткі, торбы-клункі…
Торбы – што!? Патрэбен мех,
каб туды ўсё гэта шмецце *
згрэбці, з горам да гары.
Па наступству, па прыкмеце
горш лунаюць сцэнары. **
А пакуль… Даволі брыдка.
Чаравікам – поўны гвалт.
Ты ж, Зямля – не сібарытка!
Прашчур мой, напэўна, балт,
ці з радзімічаў-яцьвягаў,
перамолатых ушчэнт,
быў, дарэчы, не бадзягам,
ні прыгоннікам яшчэ.
А цяпер!? – Куды хавацца?!
Дзе – адметнае, сваё?
Ад «тутэйшых» да Грамадства
апаскуджаны праём.
19-20.03.2026
PS:
* Калі што, правільна (па-беларуску) «с(ь)мецце», але нешта пацягнула (як тыя ногі) крышачку шмякнуць-шамкнуць.
** Ці так: збоч лунаюць цвінтары.
Свидетельство о публикации №126032005222