Калыханка

Шэранькая муха,
мушачка-пяюха,
Дзетак калыхала,
песеньку спявала:

"Жу-жу-жу, зярняткі,
мушкі-немаўляткі,
Спіце-спачывайце,
хутка падрастайце".

20.03.2026


Рецензии