Каза

Каза шчыпала траўку
на лузе ясным ранкам.

Тут страказа ляцела,
казе на хвосцік села.

Кузурка, нібы брошка,
казе казЫча рожкі.

Каза зусім
         не скардзіцца --
"Масаж" ёй
              падабаецца.


   20.03.2026


Рецензии
😃✨🐐✨🫣

Лариса Демиденко 3   20.03.2026 21:52     Заявить о нарушении