Конь, коннiк i конiк

Скача конь,
зямля трасецца:
ЦОК-ЦОК.

Коннік весела
смяецца:
СКОК-СКОК.

А зялёны
спрытны конік,
Быццам
паслухмяны
школьнік,

У засадзе
прымасціўся,
Канюшынаю
прыкрыўся:
ЦВЫРК-ЦВЫРК.

   
19.03.2026


Рецензии
Паронімы трэба адрозніваць.
Конь, коннік, конік.
Так і нарадзіўся гэты верш.

Лариса Демиденко 3   20.03.2026 21:56     Заявить о нарушении