У дарозе
Час малюе знакі на далонях.
Птушкі суцяшаюць і пяюць,
Цені ў кожным куце ебяней жывуць.
Не пытайся ў ветру, куды ён ляціць,
Вецер то не ведае, як любіць.
Сёння гэта ***ннаццатае — як гульня ў косці,
Дзе ты гаспадар, альбо госць
і...
Там, дзе рэчка сустракае сталь,
Я гляджу праз шэрань і туман у даль.
А кароль на троне лічыць залатыя,
Шут маўчыць, бо думкі мае лахаўскія.
Сонца кроіць наш блакіт напалам,
Мы не верым богу, але служым кандалам.
Вечная стабільнасць на старых гадзінніках,
Памаліцеся за Беларусь, пустэльнікі!
Сэрца б'ецца ціха, калыхае мой спакой,
Адчуваеш — гэты свет ніколі не даруе боль.
Проста йдзі, пакуль яшчэ ноч не наступіла,
Пакуль гора-горачка крок не прыпыніла.
Свидетельство о публикации №126031906209
