Цiшыня. Цiха млеюць бярозы...

***
Цішыня. Ціха млеюць бярозы
І на роднае мове маўчаць.
І сцякаюць салодкія слёзы,
Як спрадвечнага ўціску пячаць.

І збіраць недазволена слёзы
Тых бяроз, што на мове шумяць.
Леснікі падсякаюць бярозы,
Каб тутэйшым затым прадаваць

Лішкі слёз тых па сорак капеек.
Перад смерцю так хочацца піць!
Дажывае, з бярозамі млее,
Што дазволена нам не любіць.

19. 03. 2026 г.


Рецензии