Пяць секунд

У жахаў вялікія вочы
глядзяць праз наш горад сонны
а пятай гадзіне раніцы,
калі мы ідзем з вакзала,
і шлейфам пытанне цягнецца
пабачымся мы ці прабачымся,
занадта знайшлі мы стомы
ці гэтага
мала?
Дарэмнымі вуснамі сочым,
рукам каб яшчэ не ставала
ці кветак, ці моцы, ці пальцаў —
і гэтага матэрыяла
на пальцах пяці з чатырох.
Няхай думкі толькі пра лепшае —
гэта не болей, чым мара,
трымай маю руку, чуеш?
Бо, бачу, над болем пацешыцца
ніхто з нас не змог.
Мы пойдзем па тым маршруце,
які сабе па-
будавалі,
які і знічтожым з жалем,
калі нам не будзе гуд,
калі будзем дохнуць у атруце
і кідацца шклянкамі вострымі —
гуляй!

Гульня будзе вельмі простая:
назаві яшчэ тры пачуцці
за гэтыя пяць секунд.


Рецензии