Таямнiца

Здаюцца пярэстымі птахамі ў небе аблокі,
Нібыта хіджабам, яны захінаюць твар сонца.
Ці ёсць для душы за аблокамі вырай далёкі,
Дзе ёй райскай птушачкай можна гняздзіцца бясконца?..

Паненкаю будзе яна там альбо сіратою?
Лёс з песняй над хатай кружыцца, а мо, з галашэннем
Над лесам, над нівай, дзе збожжа руно залатое?
Якім для душы будзе мудрага Бога рашэнне?..

Такія пытанні заўжды для жывых – таямніца,
Нагода  ў нябёсы ўзірацца з надзеяй і марай:
Там, дзе над людзьмі прасціраецца Бога дзясніца,
Не можа душу лінчаваць навальнічная хмара.


Рецензии
Браво, Вера! Поэзия и философия, красота языка — поразительная гармония!

Ирина Петрова 35   30.06.2026 20:08     Заявить о нарушении