Абы што?
Пазяхае сумна рот.
Ты на ўсім бялюткім свеце
Самы сумны ідыёт.
Растлумач, адкуль надзея,
Што ўсё зменіцца, нібы
Самаздзейсніцца падзея
І ніколі больш журбы?
Дачакаліся нарэшце!
Ты каўтнуў гарэлкі чарку.
Скажаш: «Госці, пейце, ешце,
Абмывайце гаспадарку!»
Ад цяпер і назаўсёды —
Лёс жабрацкі, кінь мяне!
Толькі добрыя ўзгоды,
Ды няхай бяда міне.
На балоце плача жораў,
Да апошняй выграб жаб.
Пляшку я б яшчэ пабораў,
Толькі лепей стала каб.
Свидетельство о публикации №126031800289