Роднай мовы падмурки

Роднай мовы падмуркі

А давайце ўсе шыльды заменім!
Беларускія назвы напішам!
Назбіраем усе разам камення
І пачнем будаваць, як Францішак,
Роднай мовы падмуркі.Па слову,
Каб гучала заўсёды навокал,
Беларускае мовы аснова.
І лунала над намі, як сокал.
Каб у кожны куточак, дзе морак,
Заляцеў гэты сокале ясны,
Запаліў ліхтары нашых зорак,
Што патухлі калісьці дачасна.
Каб данёс голас роднай зямліцы
Ён да кожнага сэрца людскога
 І каб мы ўсе маглі наталіцца
Словам родным, што дадзена Богам.
Мінск 04.07.2016г


Рецензии