Жабка
Шчокі, нібы барабаны.
ЛУпае вачыма лоўка.
Язычок, як мухалоўка.
Месяц свеціць, бы ліхтарык.
"Раз камарык, два камарык..."
Падлічыць іх не паспела.
Енчыць: "Жах! Я патаўсцела!"
У рачулцы хвалі граюць,
Калыханачку спяваюць.
Бусел дзюбу навастрыў...
Раптам жабкі след прастыў.
17.03.2026
Свидетельство о публикации №126031708761