Размова з прарокам. Частка 1 Сустрэча з лёсам

Частка 1: Сустрэча з Лёсам

Блукаючы лёс у начной вышыні
Схаваўся ў імгле непрагляднай.
Знік маланкай у чорнай глыбіні,
Пакінуўшы след неразгадны.

Я не аднойчы ў снах сустракаў
Яго незямную трывогу,
Радасць і жах разам з ім адчуваў,
Шукаючы ў прыцемках шлях і дарогу.

"Блукаючы лёс, завітай да мяне,
Скажы: якім яно будзе заўтра?
Знарок не дражні ты ў нямой цішыні,
Адкрый: дзе схавана  праўда?"

Лёс грымнуў моцна сярод цемнаты,
Пераступіў бацькоўскі парог.
Зірнуў - покуць пустая, і дух не святы,
І на момант замоўк той прарок...

"Чаму ж ты блукаеш, бяздомны, адзін
У роспачы горкай, паміж гэтых сцен?
Вартуеш ты даўні і сівы спамін,
Дзе час застывае пад подыхам змен".


Чытайце Працяг у Частцы 2.


Музычная версія:
Аўтарскі тэкст, агульная ідэя, і падбор інструментаў
належаць Аляксандру Гарбару
Музычная аранжыроўка і вакал рэалізаваны
з дапамогай штучнага інтэлекту.

Слухаць трэк: https://youtu.be/1wrF5Edm-rk?si=g0-tcQ8a7Db4lxC3
і на канале  Youtu.be @АлександрГарбар


Мінск,
5 студзеня 2024 г.


Рецензии
Очень понравилось. У меня не получается на белорусском языке, хотя в 11 классе заняла первое место на городской олимпиаде по белорусскому языку. Спасибо Зенько Лиле Николаевне.
Шчыры дзякуй. Алена

Елена Морозова 24   19.03.2026 21:59     Заявить о нарушении