Жыццё кароткае, як сон...

***
Жыццё кароткае, як сон,
Які яшчэ ты не абдумаў.
Міне, а застанецца клён
Ці з жоўтым, ці з зялёным шумам.

І будзе ён табе шумець
На ўзгорку ля царквы Ільлінскай,
Нібыта не заўважыў смерць
З дарогі, твайму сэрцу блізкай.

І будзе бліскаць лісцем клён,
Хоць пра яго ўжо не напішаш.
Жыццё кароткае, як сон,
Што ноч да раніцы калыша.

16. 03. 2026 г.


Рецензии