П вон

Півоні садзіла маці,
Півоні люблю і я,
Зірну на садок ва ўбранні,
Дзяцінства дзе я правяла.
І ранкам ціхім, спрасоння,
Запахнуць той даўняй тугой,
Успаміны абудзяць півоні,
Аздобіўшы светлай красой.
Навошта ж туга? Здаецца,
Мінулі  тыя часы,
Каб радасна білася сэрца,
Ўзгадаю адтуль галасы.
…У белай красе півоні,
У кроплях празрыстай расы,
Іх бель мне лягла на скроні,
Пасыпала свет у душы.


Рецензии