Я зайшла той храм
дзе з матуляй бывала,
тут на “хорах” арган,
Арганістка зайграла…
І душа паплыла
Ноткай, у тую часіну,
Дзе шчаслівай была,
Не гарчыў лёс палынам.
Штось шаптала трава,
Абдымаліся дрэвы,
А з вышынь цішыня
Адгукалась напеўна.
Як акрэсліць мяжу
Развітання з тым часам.
Яго ў сэрцы нашу
Застаюся самнасам.
На мяне Бог глядзеў,
Разумеў чаму плачу.
Вось такі неспадзеў,
Не змагла я іначай.
Гартаванай душой
Адчувала слабінку,
Непрыкметна рукой
Выцірала слязінку.
Памяць сум агарнуў
Што было – перажыта.
Я ў гуках тану…
Уваскрасаю з нябыту.
А душа да вышынь
Серабрыстаю ніткай,
Божа,покрывам кінь
Дай надзеям падпітку.
А арган ўсё гучаў,
Вадападам ліў гукі,
Лік Хрыстуса маўчаў,
Быццам браў на парукі.
Верасень 2024
Свидетельство о публикации №126031705641