Прыцягвае нязведанае

Прыцягвае нязведанае,
І вабіць неразгаданае,
Кахаю я заведама,
І не дружу з пагардаю…
Сцяжынкай ненатоптанай
Іду у часы няўмольныя,
Дарогі – пяскі сопкія,
У калдобінах, выбоінах.
Саломкай не засцелены
Грудочкі без пад’ёмнікаў,
Жаль ветрыкам навеяны,
І Сад мой – без садоўніка.
А скроні  ўжо пабелены,
І побач роспач топчыцца…
А што жыццём пасеяна
Любіць усё болей хочацца!
     #Анна Якубовская
2020-08-09


Рецензии