Суседка белiць сад...
Суседка беліць сад.
Сусед абпырскаў вішні.
Стаіць бярозак рад,
Нібыта дзеўкі выйшлі
Гукаць сваю вясну,
Што ўжо не за гарамі.
Калыша дзень сасну,
Ідзе вясна барамі.
Ідзе вясна лугамі,
Цалуе куст лазы.
І адлятаюць снамі
Зіма і маразы.
Суседка беліць сад.
Сусед абпырскаў вішні.
Вясновы зарапад
Шле на зямлю Ўсявышні.
17. 03. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126031704170