Божая кара

БОЖАЯ КАРА
Леанід Пранчак

Болю божая кара.
Зруйнаваны спакой.
Растраляная мара
Аўтаматнай чаргой.
Новы дзень захлынецца.
І зямля – на дыбы...
На кавалкі парвецца
Сэрца, пластык нібы.

Жаху чорная хмара.
Немач крыкаў і слоў.
Растраляная мара.
Непавінная кроў.
Як было, так не будзе.
Кулі б’юць навылёт.
Непавінныя людзі
І бязвінны народ.

Хто жывы, той ахвяра.
Хто забіты, -- герой.
Растраляная мара.
Хто чужы, той не свой.
Анямелі нябёсы.
Дымам ноч на вадзе.
Божа мой, безгалосы,
Божа правы, ты дзе?

Бяссмяротны і моцны,
Як табе сіл стае,
Сузіраць з неба моўчкі
На пакуты мае?
Згіне страху пачвара.
Прылятуць журавы...
Растраляная мара.
Божа, ты хоць жывы?

Адгукніся з вышыняў,
Дзе неведамы фальш,
Што ты нас не пакінуў,
Што ты з намі і наш!

21.05.2022
;


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →