Прысвячэнне твору

Прысвячэнне твору "Пад покрывам нябёсаў" Уладзіміра Гаўрыловіча
Вера Стасенка
У драўлянай хаце пражываў свой век
Успамін далёкі, што з Азарыч збег.
На сцяне гадзіннік вымярае час:
Праз пакуты лёсу кожны трэці згас.

Злосна дождж лупцуе, б’е, бы ў пожні збан.
Назаляюць думкі пра мінулы стан:
На зямліцы годнай працай жыў народ,
Вораг прыбыў зграяй і знявечыў род.
 
Успамін няспынна л’е жалобны звон:
Сакавіцкім ранкам зведалі палон.
Гора заганяла свет у сцюдзёны лес,
Морыў засціў вочы, праз адзежу лез.
 
Успамін гукае родных па лясах,
Палахлівай птушкай мроіцца ў снах.
Крумкачы крычалі, люд віталі тут,
Каты аблажылі ўвесь бязвінны кут.
 
Успомніцца бясконцы холад на вятрах.
Цяжкаю няволяй сеў у жылах страх.
З болем і хваробай танчыў цяжкі лёс,
Жудаснай атрутай голад смерць прынёс.
 
У драўлянай хаце дажываў свой век
Успамін далёкі, што пабачыў здзек.
На сцяне гадзіннік паглынае час.
І сыходзіць ціха ветэран ад нас.
15-25.03.2026


Рецензии