Толькi бескарыслiвая песня...

***
Толькі бескарыслівая песня
Будзе жыць. І ёй я ганаруся.
Будзе жыць зарою напрадвесні
На прасторах любай Беларусі.

Толькі бескарыслівыя словы
Мне кранаюць сэрца. Ім дзіўлюся.
Будзе жыць у песні мая мова,
Мова нарачонай Беларусі.

Толькі бескарыслівае сэрца 
Шчыра мне спявае. Я малюся,
Каб вадою чыстаю з вядзерца
Наталіцца песняй Беларусі.

16. 03. 2026 г.


Рецензии